Антырэкорд: у Гомелі суд канфіскаваў у п'янага кіроўцы адразу два легкавікі

Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", спачатку супрацоўнікі ДАІ затрымалі BMW 318i, якім кіраваў жыхар Гомеля. У яго былі "прыкметы алкагольнага ап'янення". Паколькі ад асведчання ён адмовіўся, легкавік адправілі на штрафную стаянку.

Праз тры гадзіны ДАІшнікі спынілі аўтамабіль Volkswagen Sharan, якім кіраваў той жа мужчына і "з тымі ж прыкметамі". Ён патлумачыў, што ўзяў аўтамабіль бацькі і "ехаў разбірацца ў ДАІ".

Высветлілася, што яшчэ да гэтых падзей парушальніка на тры гады пазбавілі вадзіцельскага пасведчання за кіраванне машынай у стане алкагольнага ап'янення. Больш таго, на яго рахунку 47 парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Паводле папярэдніх падлікаў, канфіскаваныя аўтамабілі каштуюць больш за 30 тысяч долараў.

Фота — Fotolia і ДАІ Гомельскай вобласці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі