А.Патупа: Гэта адкручванне моцна закручаных шрубак
1 лютага 2009 г. у Беларусі ўводзіцца заяўны прынцып рэгістрацыі ўсіх суб'ектаў гаспадарання, за выключэннем банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. Гэта прадугледжана дэкрэтам А.Лукашэнкі № 1, які падпісаны 16 студзеня.
Дакумент каментуе ганаровы старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа: "Прыняты дэкрэт, безумоўна, вельмі цікавы і, будзем спадзявацца, карысны. Але ў нашых умовах, дзе правапрымяненне дамінуе над законаўтварэннем, трэба глядзець, як дэкрэт рэальна будзе прымяняцца. У нас лібералізацыя шмат у чым уяўляецца як нейкія рэверансы ў дачыненні да Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і г.д. На мой погляд, тое, што пакуль адбываецца, уключаючы гэты дастаткова эфектны дэкрэт, — гэта пакуль не лібералізацыя. Гэта пакуль пэўнае адкручванне моцна закручаных гаек — пад націскам крызісу, пад націскам міжнародных арганізацый. Гаворка ж ідзе пра стварэнне вельмі сур'ёзных, глыбокіх гарантый прыватнаму бізнесу, і гэта павінна быць палітычнае рашэнне высокага ўзроўню. У краіне павінны нарэшце з'явіцца абгрунтаваныя дакументы. Пакуль жа, на мой погляд, больш як 90% нарматыўных дакументаў — неабгрунтаваныя. Вось у гэтым кірунку наша кіраўніцтва павінна працаваць далей".
БелаПАН