Апазіцыя збіраецца правесці ў Мінску Марш салідарнасці з журналістамі

Апазіцыя збіраецца правесці ў Мінску Марш салідарнасці з журналістамі

Апазіцыя збіраецца правесці ў Мінску Марш салідарнасці з журналістамі (дагэтуль працягваецца расследаванне "справы БЕЛТА"). У панядзелак заяўку перадалі ў Мінгарвыканкам. Як інфармуе сайт bchd.info, акцыя запланаваная на 15 верасня на Плошчы Парыжскай камуны (каля Опернага тэатру). Сярод заяўнікаў — Віталь Рымашэўскі, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, старшыня руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.

"Правядзенне дэманстрацый і мітынгаў у падтрымку рэпрэсаваных — гэта адно з многіх дзеянняў салідарнасці, якія могуць праявіць беларусы для таго, каб спыніць рэпрэсіі, — кажа Рымашэўскі. — Улады павінны ведаць, што беларусы разумеюць, што адбываецца. Яны гатовыя бараніць адно аднаго ад беспадстаўных нападак сілавых структур". Паводле слоў Віталя Рымашэўскага, рыхтуюцца і "іншыя формы салідарнасці": і ў сталіцы, і ў рэгіёнах.

На мінулым тыдні прадстаўнікі 7 палітычных партый, грамадскіх арганізацый і ініцыятываў выступілі з супольнай заявай "Аб нацыянальнай салідарнасці ў абарону свабоды і законнасці ў Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі