Апазіцыянера зрабілі “дармаедам”, бо не захацеў працаваць за 2 мільёны

У Гарадку апазіцыянера знялі з уліку ў мясцовым цэнтры занятасці. Леанід Аўтухоў на базе цэнтра закончыў курсы кіроўцы катэгорыі “Е”. Ён пагаджаўся ісці на працу кіроўцам — такую вакансію яму прапанавалі ў мясцовым леспрамгасе. Але машыны на хаду ў леспрамгасе не аказалася. Пакуль машыну не адрамантуюць, у леспрамгасе гатовыя плаціць толькі мінімальны заробак — 2 мільёны.

На думку актывіста, гэтыя вакансіі фэйкавыя і іх трымаюць проста для выгляду.

Аўтухоў: “Навошта такія пасады? Як можна даваць пасаду — чыгуначнік, заробак 750 тысяч. Я не ведаю, для чаго такія вакансіі — можа, абавязваюць, з галавы”.

У выніку Аўтухова знялі з уліку цэнтра занятасці, бо “двойчы адмовіўся ад прапанаванай пасады”.

Сябра партыі БНФ Леанід Аўтухоў удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2008 годзе. З таго часу ён не можа ўладкавацца на працу. Аўтухоў збіраецца давесці, што цэнтр занятасці беспадстаўна зняў яго з уліку.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі