Апазіцыянерам адмовілі ў пікеце ў абарону дзяцей
Брэсцкім сацыял-дэмакратам з "Грамады" адмовілі ў праве правесці на стадыёне "Лакаматыў" 1 чэрвеня пікет з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Пра гэта паведаміў Валянцін Лазарэнкаў, намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП (Г).
Матывацыя: менавіта на гэты час запланаваны футбольны матч паміж камандамі "Вікторыя" і "Dream team".
Стадыён "Лакаматыў" з'яўляецца адзіным месцам у горадзе, дзе дазволеныя масавыя мерапрыемствы. Ягоная плошча каля двух гектараў.
Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці, ратыфікаваная Беларуссю, гаворыць (ЮНІСЕФ, Велікабрытанія, 1989 год: "Дзеці маюць права выражаць сваё меркаванне і збірацца разам з мэтай выражэння сваіх поглядаў". "Як дзецям абараніць свае правы, калі іх пазбаўленыя дарослыя?" - пытаюцца арганізатары.