Апазнана амаль 61,5 тысяч расіян, якія загінулі з пачатку вайны — МУС Украіны
Украінскія салдаты побач з разбуранай ваеннай тэхнікай у вызваленым сяле Аляксандраўка / Еўрарадыё
Ва Украіне заявілі аб ідэнтыфікацыі 61 431 расійскага загінулага з пачатку вайны. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны са спасылкай на дадзеныя праекта “Потерь.НЕТ”.
Сцвярджаецца, што інфармацыя сабрана з адкрытых крыніц.
— Як вядома, палітычнае кіраўніцтва Расіі ніколі не прызнавала страты, але дзякуючы нашай працы грамадзянскае насельніцтва РФ нарэшце пачало даведвацца пра сапраўдныя лічбы загінулых акупантаў, — заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Леанід Цімчанка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.