Апошнія парэшткі пасажыраў малазійскага “Боінга” адпраўленыя ў Галандыю
Самалёт з 19 кантэйнерамі з парэшткамі загінулых вылецеў з Харкава ў Эйндховен (Нідэрланды) для ідэнтыфікацыі.
Такім чынам, пачынаючы з 22 ліпеня, з Харкава ў Эйндховен было адпраўлена 226 спецкантэйнераў з парэшткамі загінулых, паведамляе ВВС.
Самалёт “Боінг 777” авіякампаніі Malaysia Airlines быў збіты 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. На борце знаходзілася 298 чалавек, усе загінулі.
Фота: REUTERS