Апоўзень у Кітаі: больш за 20 дамоў зніклі пад зямлёй (фота)
![Апоўзень у Кітаі: больш за 20 дамоў зніклі пад зямлёй (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/620_400_1450618866-4441.jpeg.webp?itok=e8yYT67k)
Апоўзень здарыўся ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь. У выніку яго 22 дамы зніклі пад зямлёй, не менш за 41 чалавек лічыцца зніклым без вестак. Удалося выратаваць каля 900 чалавек. Ідзе разбор завалаў і пошук тых, хто мог выжыць.
У выніку стыхійнага бедства адбыўся выбух на аўтазапраўцы.
Фота: Reuters