Апублікаваныя доказы, што драўніну з РБ вязуць у ЕС пад выглядам казахстанскай

Санкцыі лёгка абыходяцца

Санкцыі лёгка абыходяцца / investigatebel.org

Апублікаваныя доказы, што драўніну з Беларусі ў абыход санкцый вязуць у ЕС пад выглядам казахстанскай. Польскія мытнікі кажуць, што не маюць фізічнай магчымасці правяраць сапраўднасць усіх мытных дэкларацый. Пра гэта распавядаюць журналісты ў сумесным расследаванні Беларускага расследавальніцкага цэнтра, праекта ўкраінскай рэдакцыі "Радыё Свабода" "Схемы" і польскага перыёдыка Gazeta Wyborcza.

Еўрастат сведчыць, што ў 2022 годзе з Казахстана завезлі ў ЕС тавараў з дрэва на 14 мільёнаў еўра. У 2023-м гэты імпарт вырас у пяць разоў — да 68 млн еўра. Аўтары расследавання прааналізавалі кантракт кампаній Nurr-electro (Казахстан) і PLRBL (Польшча). Высветлілася, што подпісы і адбіткі пячатак на дакуменце казахстанскай Nurr-electro сфальсіфікаваныя. Эксперты засведчылі, што выкарыстоўваўся фотарэдактар. У згаданай кампаіі паведамілі, што "не было фінансавых аперацый па такім пагадненні, не тое што тавару". Ды і пячатка аказалася фальшыўкай.

А прадстаўнік беларускай кампаніі-перавозчыка прызнаўся, што тавар прывезлі з Беларусі. Ён згадаў беларускую кампанію ТАА "СО РБЛ", са склада якой яго забіралі. Яе ўладальнік Алег Яновіч з'яўляецца старшынём праўлення польскай PLRBL. Яновіч нервова ўспрыняў пытанні журналістаў і заявіў, што нібыта ў Польшчы не працуе.

Тая ж PLRBL заключала дамовы на пастаўку драўніны з Кыргызстана на 15 млн еўра. Геаграфія паставак шырокая: Польшча, Літва, Латвія, Славенія, Венгрыя, Францыя, Германія, Бельгія, Чэхія, Эстонія. У здзелках, якія выглядаюць як схемы абыходу санкцый для пастаўкі драўніны з Беларусі, маглі быць задзейнічаныя фірмы-пасярэднікі.

Па згаданых фактах МУС Польшчы праводзіць праверку.

Апублікаваныя доказы, што драўніну з РБ вязуць у ЕС пад выглядам казахстанскай
investigatebel.org
Апублікаваныя доказы, што драўніну з РБ вязуць у ЕС пад выглядам казахстанскай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі