Арамнаў: Вазьму крэдыт на 20 гадоў, каб выплаціць штраф

“Ні храна ж сабе штраф!”, — усклікнуў Андрэй Арамнаў пасля суда і расказаў Еўрарадыё пра іншыя цяжкія наступствы. Гучны крымінальны працэс над знакамітым штангістам скончыўся. Міжгарнізонны вайсковы суд Барысава прысудзіў алімпійскаму чэмпіёну 150 базавых велічыняў штрафу – каля 1800 долараў.

Цяпер Андрэй Арамнаў не толькі спартовы аўтарытэт (алімпійскі чэмпіён), але і асоба з крымінальным мінулым.

“Ні храна ж сабе, я нават не ведаў, што ў мяне такі штраф”, — выказаўся Андрэй Арамнаў Еўрарадыё адразу ж пасля суда.

Чэмпіён сказаў, што не мае грошай на выплату такога агромістага штрафу, але ўжо пралічвае варыянты на гэты конт.

“Вядома не, адкуль у мяне грошы, — разважае Арамнаў пра сваё фінансавае становішча. — Вазьму крэдыт на 20 гадоў, каб аддаць доўг Радзіме”.

Да таго ж чэмпіён пажаліўся, што штраф не адзіная яго праблема. З-за таго, што ў чэмпіёна забралі правы, парушыўся трэніровачны працэс.

“Даводзіцца хадзіць пехам, траціць сілу і энергію. Менш часу хапае на трэніроўкі. Але што зробіш…”

Нагадаем, што Андрэя Арамнава двойчы злавілі на кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане. Падчас другога затрымання Арамнаў занадта дзёрзка паводзіў сябе з супрацоўнікамі ДАІ. Тыя яму не выбачылі.

Спынілі алімпійскага чэмпіёна пад агромістым прыдарожным партрэтам акурат з яго выявай.

Чытайце таксама:

Андрэй Арамнаў сышоў са зборнай да свайго першага трэнера


Андрэй Арамнаў: “Пра заробак мой напішыце. Я самы бедны атлет у краіне”

Арамнаў верне прэзідэнцкую стыпендыю, калі стане чэмпіёнам свету

Андрэй Арамнаў лічыць, што "нічога страшнага не адбылося"


Фота: photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі