Археолагі знайшлі самыя старажытныя могілкі на тэрыторыі Беларусі
Археалагічныя раскопкі
Археолагі-навукоўцы Інстытута гісторыі знайшлі самыя старажытныя могілкі на тэрыторыі Беларусі, паведамляе НАН РБ. Ім 11 тысяч гадоў. Яны знаходзяцца ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. З дапамогай ДНК-тэсту ўдалося дакладна ўстанавіць, што на востраве на возеры Сялява нашы продкі хавалі сваіх родных, пачынаючы з эпохі мезаліту аж да ранняга Сярэднявечча. У эпоху мезаліту, а затым і неаліту яго засялялі людзі, ён быў паўвостравам, і толькі ў ХХ стагоддзі стаў востравам, што і адыграла на руку навукоўцам, піша "Спутник". Знойдзеныя пахаванні могуць быць крыніцай каштоўнага ДНК-матэрыялу, а могуць і даць разуменне таго, якога росту і камплекцыі былі нашы продкі.
Даследаванні на згаданым востраве працягваюцца ўжо некалькіх дзесяцігоддзяў. Магілу ўдалося знайсці каля двух дзесяцігоддзяў таму, але вызначыць, колькі ёй гадоў, удалося толькі цяпер.
Усяго ў ходзе вывучэння гарадзішча выявілі восем пахаванняў рознай ступені захаванасці — ад мезаліту да ранняга Сярэднявечча. Тры з іх удалося датаваць у рамках навуковага праекта па вывучэнні ДНК старажытнага чалавека: адно адносіцца да эпохі ранняга жалезнага веку, іншае — да эпохі позняга неаліту і яшчэ адно — да кундскай культуры. Апошняе і з'яўляецца самым старажытным (дзевятае тысячагоддзе да нашай эры). Больш ранніх чалавечых парэшткаў у Беларусі няма, кажуць навукоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.