Арсень Яцанюк адмовіўся ачоліць украінскі ўрад (відэа)
У панядзелак прайшоў чарговы тур перамоваў лідараў апазіцыі з прэзідэнтам Украіны.
Пратэстоўцаў прадстаўлялі лідары апазіцыйных парламенцкіх фракцый Віталь Клічко, Арсень Яцанюк і Алег Цягнібок. Нагадаем, падчас мінулых перамоваў Віктар Януковіч прапанаваў Яцанюку ачоліць урад. Як паведаміла міністр юстыцыі Алена Лукаш, 27 студзеня перамовы працягваліся 4 гадзіны. Арсень Яцанюк адмовіўся прыняць прапанову Віктара Януковіча. Віталь Клічко таксама не прыняў прапанову стаць віцэ-прэм'ерам па гуманітарных пытаннях. Перамовы ўлады і апазіцыі, нібыта, будуць працягнутыя.
У аўторак мусіць прайсці пазачарговае паседжанне Вярхоўнай Рады Украіны. Будзе зробленая яшчэ адна спроба вырашыць палітычны крызіс у краіне мірным шляхам.
Фота — ria.ru