Аршанскія ўлады вырашылі перанесці помнік Караткевічу

Падрыхтоўка да "Дажынак" у Оршы адбілася і на далейшым лёсе помніка славутаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. У хуткім часе помнік будзе перанесены ў іншае месца. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

"Месца, дзе зараз знаходзіцца помнік, а калісьці стаяла хата, у якой колькі год жыў пісьменнік з сям'ёй, да "Дажынак" запланавана ператварыць у дзіцячы забаўляльны парк. Як паведамілі ў гарвыканкаме, тут будуць працаваць самыя сучасныя атракцыёны і безалкагольная кавярня.

Стварэнне парку вырашана пачаць з прыбіральні, якая будзе сумешчана з гандлёвай кропкай, якую пачалі ўжо будаваць побач з помнікам Караткевічу. А сам помнік, каб ён не згубіўся за двухпавярховай прыбіральняй-крамай, перанясуць да амфітэатра. Гэты аб'ект таксама ўваходзіць у праграму падрыхтоўкі да "Дажынак".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі