Арыенціроўку па тэракце ў "Крокус Сіці Холе" рассылалі і па беларускіх РАУС.
Тая самая арыенціроўка
Арыенціроўку па тэракце ў "Крокус Сіці Холе" рассылалі і па беларускіх РАУС. Пра гэта паведамляе аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.
Прадстаўнікі аб'яднання звяртаюць увагу, што па форме названая арыенціроўка з МУС РФ накіравана беларускаму боку "не ў якасці прадстаўнікоў іншай дзяржавы, якіх просяць аб аказанні дапамогі, а як падначаленым, якія абавязаны выканаць загад расійскага "кіраўніцтва".
Тэракт у “Крокус Сіці Хол” адбыўся ўвечары 22 сакавіка. Узброеныя мужчыны ўварваліся ў канцэртную залу і пачалі страляць. Таксама яны разлілі гаручую вадкасць і падпалілі яе. Відавочцы распавядаюць, што чулі выбухі.
Пачаўся пажар, ахвярамі якога таксама стала шмат людзей. Сярод цяжка параненых ёсць грамадзянін Беларусі. За яго жыццё змагаюцца расійскія медыкі.
Нападнікі з'ехалі з месца здарэння на белым "Рэно" (па некаторых звестках, аўтамабіляў было два). Іх шукалі некалькі гадзінаў. Раніцай 23 сакавіка з'явілася інфармацыя, што ФСБ Расіі ў сувязі з нападам на "Крокус Сіці Хол" затрымала 11 чалавек. З іх чацвёра — непасрэдныя выканаўцы тэракту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.