Арына Сабаленка абыграла 13-ю ракетку свету (відэа)

Арына Сабаленка абыграла 13-ю ракетку свету (відэа)

Арына Сабаленка, 45-я ў рэйтынгу WTA, абыграла 13-ю ракетку свету. Беларуская тэнісістка адолела немку Юлію Гёргес у трох сэтах — 1:6, 6:4, 6:4. Гэта быў паядынак 1/16 фіналу турніра ў Істбарне ў Вялікабрытаніі. У 1/8 фіналу Сабаленка сустрэнецца з пераможцай супрацьстаяння Святлана Кузняцова з Расіі — Элізэ Мертэнс з Бельгіі (першая — 57-я ракетка свету, другая — 15-я).

Варта адзначыць, што Сабаленка разам з кітаянкай Се Шувэй паспяхова выступае на турніры ў Істбарне і ў парным разрадзе. Яны выйшлі ў чвэрцьфінал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі