Арына Сабаленка: "Мяне ўзламалі ўжо ў другі раз"
Першая ракетка Беларусі і 9-я ў сусветным рэйтынгу Арына Сабаленка паведаміла, што яе акаўнт у Instagram узламалі невядомыя. І гэта ўжо не першы такі выпадак. Напярэдадні старонка тэнісісткі ў Instagram была недаступная, але ў аўторак яна вярнула над ёй кантроль.
"Мяне ўзламалі ўжо ў другі раз, — напісала Сабаленка. — Як такое магчыма? Ужо неяк не смешна. Колькі можна...".
З іншага боку, атакі хакераў сведчаць пра тое, што пасля таго, як Арына Сабаленка ўварвалася ў эліту, увага да яе асобы значна ўзрасла. У тым ліку і з боку асобаў, якія не сябруюць з законам.