Арыштаваны Алесь Пушкін абвесціў маўчанне?

Мастак Алесь Пушкін, якога арыштавалі на 13 сутак, пратэстуе маўчаннем. Такое меркаванне выказаў сябра мастака Андрэй Аляхновіч. Ён распавёў, што Пушкін трымае маўчанне ўжо другі дзень: 9 снежня маўчаў у судзе, а цяпер маўчыць у камеры папярэдняга зняволяння:

Аляхновіч: "Сёння раніцай, я панёс яму перадачу. Хацеў перадаць. Ён проста не размаўляе з ахоўнікамі. Ляжыць у камеры, перадачу не прыняў. Маўчыць. І ўчора ён маўчаў у судзе. Фактычна, пратэстуе маўчаннем".

Нагадаем, Пушкіна затрымалі 8 снежня, звінаваціўшы ў бойцы з аднавяскоўцам. 9 снежня суд у Крупках асудзіў яго на 13 сутак арышту за, нібыта, злоснае хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі