Асацыяцыя еўрапейскіх паштовых аператараў прыпыніла сяброўства з “Белпоштай”

Паштовая скрыня / pixabay
Паштовая скрыня / pixabay

Асацыяцыя еўрапейскіх паштовых аператараў часова прыпыніла сяброўства з “Белпоштай” і “Поштай Расіі”. На працы паштовых службаў гэтае рашэнне не адаб'ецца.

“Прымаючы да ўвагі вайну ва Украіне і ў выніку запыту вялікага ліку сяброў PostEurop, рада дырэктараў PostEurop вырашыла, у адпаведнасці з ўнутранымі правіламі, неадкладна прыпыніць правы Пошты Расіі і Белпошты як сяброў PostEurop”, — сказана ў афіцыйнай заяве асацыяцыі.

Гэтае рашэнне будзе дзейнічаць да Генеральнай Асамблеі PostEurope, якая адбудзецца 5 кастрычніка. Тады сябры PostEurop змогуць перагледзець рашэнне — ці пакінуць яго без зменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі