Аўстралія хоча даваць "крыміналкі" дзецям з дзесяці гадоў

Дзеці

Дзеці / @rubanau_collage

Адзін з аўстралійскіх штатаў хоча саджаць дзяцей у турму з 10 гадоў, калі яны здзейснілі крымінальнае злачынства. Урад штата ўжо ўхваліў зніжэнне ўзросту крымінальнай адказнасці, піша ВВС.

Летась гэты штат першым у Аўстраліі падняў узрост наступу крымінальнай адказнасці з 10 да 12 гадоў. Але новы ўрад хоча вярнуць старыя законы. Чыноўнікі лічаць, што такая мера дазволіць знізіць узровень злачыннасці сярод моладзі.

"Мы пайшлі на выбары з вельмі выразным планам зніжэння ўзросту крымінальнай адказнасці, каб мы маглі злавіць гэтых маладых людзей на ранняй стадыі, разабрацца ў тым, што адбываецца і змяніць іх жыццё", — кажуць ва ўрадзе.

Рэкамендацыі іншых развітых краін і ААН кажуць пра тое, што ўзрост крымінальнай адказнасці павінен наступаць не раней за 14 гадоў. Да таго ж ёсць асцярога, што зніжэнне ўзросту крымінальнай адказнасці непрапарцыйна моцна закране дзяцей аўстралійскіх абарыгенаў.

Акрамя таго, даследаванні паказалі, што пазбаўленне волі дзяцей падвышае верагоднасць рэцэдываў і часта аказвае згубнае ўздзеянне на здароўе, адукацыю і занятасць маладых людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі