Аўтапрабег працягваецца без аўтамабіляў

Удзельнікі аўтапрабегу, прымеркаванага да дня народзінаў палітвязня Змітра Дашкевіча, працягваюць рух без сваіх аўтамабіляў. Пасля праверкі дакументаў міліцыя Дзяржынска затрымала кіроўцаў і іх машыны. Нагадаем, аўтапрабег стартаваў сёння ў Мінску. У ім узялі ўдзел 4 аўтамабілі і каля 20 чалавек. Аднак адразу за сталіцай супрацоўнікі ДАІ спынілі калону.

Якім чынам актывісты дэмакратычнага руху зараз збіраюцца праехаць па маршруце Мінск — Баранавічы — Нясвіж — Салігорск — Магілёў — Шклоў — Мінск, трымаецца ў таямніцы, каб пазбегнуць новых перашкодаў з боку праваахоўнікаў, паведамляе БелаПАН.

Да 20 ліпеня ўдзельнікі акцыі меркавалі дабрацца да шклоўскай калоніі, дзе адбывае пакаранне Дашкевіч, і павіншаваць яго з днём народзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі