Аварыя ў мінскім Уруччы пакінула без цяпла і гарачай вады больш за 200 дамоў
Больш за 200 шматкватэрных дамоў у мінскім мікрааёне Уручча засталіся ўвечары 12 студзеня без цяпла і гарачай вады, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Прычынай аварыі наываюць пашкоджанне помпы міні-ЦЭЦ на вуліцы Скарыны, 48. Батарэі астылі ў дамах на вуліцах Нікіфарава, Русіянава, Скарыны, Праграмістаў, Старынаўскай і праспекце Незалежнасці.
Плануецца, што аварыю ліквідуюць цягам трох-пяці гадзін, заявіў галоўны інжынер УП "Мінсккамунцепласетка" Генадзь Лукашэвіч. Па яго словах, аварыя адбылася каля 18:30. Да цяперашняга часу дамы яшчэ не павінны былі астыць.
Пасля рамонту зранку спецыялісты плануюць правесці паўторны абыход дамоў, каб пераканацца, што туды паступаюць цяпло і гарачая вада.
Між тым сіноптыкі прагназуюць, што сёння ўначы ў Мінску будзе -9.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.