Аварыя ў Вашынгтоне: Белы дом, Дзярждэпартамент часова засталіся без святла
Прычынай здарэння стаў выбух на электрастанцыі.
У выніку аварыі ў Вашынгтоне былі адключаныя ўрадавыя будынкі, у тым ліку Белы дом, Капітолій, Дзярждэпартамент і міністэрства юстыцыі. Прычынай здарэння стаў выбух на электрастанцыі.
Як адзначае ВВС, Капітолій перайшоў на рэзервовае энергазабеспячэнне. У Белым доме святло знікла падчас абедзеннага перапынку. Ужо праз лічаныя секунды падача электраэнергіі аднавілася, верагодна, з рэзервовых крыніц. Такім жа чынам працуюць некалькі станцый метро.
Прадстаўнікі амерыканскіх уладаў гавораць, што пакуль няма падставаў казаць пра тэракт.
Фота: АР