Бабруйскі гімназіст перамог на міжнароднай алімпіядзе па хіміі

Бабруйскі гімназіст перамог на міжнароднай алімпіядзе па хіміі

Навучэнец бабруйскай гімназіі №2 Аляксей Харлап атрымаў перамогу на Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе на хіміі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, 11-класнік прывёз залаты медаль і дыплом 1 ступені.

Яшчэ 5 сярэбраных медалёў заваявалі вучні ліцэя БДУ, мінскай гімназіі №29 і гімназіі Іванава.

Міжнародная школьная алімпіяда па хіміі праходзіла ў сталіцы Казахстана Астане 23-30 красавіка. Яна складалася з двух тэарэтычных тураў і аднаго практычнага. У гэтым інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел120 старшакласнікаў з 22 краінаў, сярод якіх апроч беларусаў, — прадстаўнікі Расіі, Азербайджана, Арменіі, Украіны, Турцыі, Нігерыі і Ізраілю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі