Бацька Кубаравай: Я адгаворваў дачку ад аперацыі

Пацярпелымі выступаюць бацькі памерлай гродзенкі Юліі Кубаравай. Па словах Юрыя Кубарава, ён адгаворваў дачку Аперацыі. Ён паведаміў, што Юля ўжо раней спрабавала выправіць гарбінку на носе ў 16 гадоў. Але тады аперацыя была без наркозу і скончылася няўдала.



Бацька распавёў, што хірург Серабро ўгаворваў Юлію пагадзіцца на аперацыю. Па словах хірурга, якія перадае бацька, з кожным годам дзяўчына павінна была б выглядаць горш і горш.

Акрамя таго, Юрый Кубараў паведаміў, што хірург Серабро патлумачыў ім свой сыход з медцэнтра адразу пасля аперацыі тым, што кепска прыпаркаваў машыну.

Нагадаем, што сёння ў судзе ідзе допыт бацькоў Юліі Кубаравай — пацярпелых у справе. Па абедзе чакаецца допыт сведкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі