Баевік "Абвер" спрабаваў дамовіцца з украінцамі пра сваё выратаванне
Кіраўнікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі" неаднаразова звярталіся да ўкраінскіх вайскоўцаў, каб дамовіцца пра сваю бяспеку і выратаванне.
Пра гэта заявіў прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дзмітрашкоўскі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра памочніка дыверсанта "Стралка" Сяргея Здзірлюка, вядомага пад мянушкай "Абвер".
"Асабіста "Абвер" некалькі разоў звяртаўся і спрабаваў дамовіцца пра выратаванне і выхад з Данецка", — перадае ТСН словы Дзмітрашкоўскага. Аднак украінскія вайскоўцы адмовіліся выпусціць баевіка з акружэння.
Акрамя таго, Дзмітрашкоўскі паведаміў, што на цяперашні час няма пацверджаных звестак пра страты сярод байцоў антытэрарыстычнай аперацыі ў выніку баявых дзеянняў у Данецку. Раней паведамлялася, што ў Данецку ўкраінскія вайскоўцы кантралююць аэрапорт.