Багданкевіч не чакае абвалу ў банкаўскай сферы

Экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч заявіў, што не чакае абвалу ў банкаўскай сферы, які мог бы быць справакаваны адтокам укладаў насельніцтва, паведамляе nn.by.

Нагадаем, сённяшні кіраўнік "Беларусбанка" Ермакова паведаміла журналістам, што кожны дзень укладчыкі здымаюць са сваіх рахункаў каля 5–7 мільярдаў рублёў.  Гэта яшчэ не крытычная велічыня, лічыць Багданкевіч.

Калі б улады былі разумныя, яны маглі б прадухіліць абвал, утрымаць сітуацыю — павысіць стаўкі па дэпазітах, каб людзям было выгадна трымаць уклады. Але замест гэтага яны паніжаюць стаўку рэфінансавання, перакананы Багданкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі