Бас-гітарысту гурта Bloodhound Gang забаранілі ўезд ва Украіну на 5 гадоў
Такое рашэнне прыняла Служба бяспекі Украіны гаконт музыкі Джарэда Хенегана, больш вядомага як Эвіл Джарэд Хаселхоф, за абразу ўкраінскага сцяга.
Інцыдэнт з украінскім сцягам адбыўся падчас канцэрту гурта ў Кіеве на мінулым тыдні. Праз некалькі дзён, на канцэрце ў Адэсе, Хаселхоф здзекаваўся і з расійскага сцяга. Ва Украіне і Расіі на музыку пачалі крымінальныя справы.
Сам Хаселхоф прынёс свае выбачэнні ў сувязі з інцыдэнтам у Адэсе. Па яго словах, якія перадае ВВС, расійскі сцяг на сцэне апынуўся выпадкова. У канцы шоў гітарыст захацеў падарыць яго публіцы, але зрабіў гэта абразлівым чынам.
У Анапе музыкаў дапытала паліцыя праз перакладчыкаў. А потым гурт пакінуў Расію па загадзе ўлады, не адыграўшы ніводнага канцэрту.