“Басовішча” аб’явіла прыём заявак на конкурс маладых гуртоў

“Басовішча” аб’явіла прыём заявак на конкурс маладых гуртоў

Фестываль “Басовішча” аб’явіў прыём заявак на конкурс маладых гуртоў. Яны будуць прымацца да 13 студзеня ўключна. Жадаючыя паўдзельнічаць у адным з самых вядомых музычных конкурсаў мусяць даслаць на адрас [email protected] запоўнены фармуляр, біяграфію, фота, два трэкі ў фармаце MP3, а таксама як мінімум адзін відэазапіс у фармаце “live”.


Такія раннія навіны пра “Басовішча-2016” яго арганізатарка Ганна Пякарская тлумачыць жаданнем паўнавартасна падыйсці да конкурса:


“Гурты, якія трапяць у фінал, будуць мець час падрыхтавацца, загадзя будуць ведаць, ці возьмуць удзел у фэсце (у мінулым годзе 2 гурты не змаглі паўдзельнічаць у конкурсе з-за даты). Будзе відаць, як яны выкарыстаюць паўгода, якія будуць у іх у запасе”.


Адбор да “Басовішча” пройдзе ў два этапы. Падчас інтэрнет-праслухоўвання журы абярэ 10 гуртоў, якія нажыва сыграюць у клубе Re:Public 19 лютага. Па выніках галасавання журы будуць абраныя чатыры каманды, якія і выступяць на фестывалі маладой беларускай музыкі ў Гарадку.


Фестываль маладой беларускай музыкі “Басовішча-2016” пройдзе 22-23 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі