БАТЭ атрымаў чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі
У суботу прайшлі матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі выйграў у брэсцкага "Дынама" з мінімальным лікам 1:0 і яшчэ больш адарваўся ад бліжэйшых супернікаў у барацьбе за лідэрства — ужо на 5 ачкоў. За БАТЭ ідуць "Нёман" (Гродна), "Тарпеда" (Жодзіна) і "Нафтан" (Наваполацк), у якіх па 10 ачкоў. "Нёман" на сваім полі згуляў унічыю 0:0 з мінскім "Дынама", з такім жа лікам закончыўся матч у Мінску МТЗ-РІПА і "Тарпеда", а вось "Нафтан" перамог магілёўскі "Днепр" з лікам 2:1.
Унічыю згулялі "Шахцёр" (Салігорск) і "Гомель" — 1:1. "Віцебск" перамог "Смаргонь" — 2:1. "Мінск" пасля гасцявой перамогі над "Гранітам" — 4:1 — сыйшоў з апошняга месца ў турнірнай табліцы. Дарэчы, яна выглядае так:
БАТЭ — 15 ачкоў
"Нёман", "Нафтан" і "Тарпеда" — па 10
Дынама" (Мн) — 8
"Віцебск", МТЗ-РІПА і "Дынама" (Бр) — па 7
"Днепр" і "Шахцёр" — па 6
"Гомель" — 5
"Граніт" і "Мінск" — па 3
"Смаргонь" — 1