БАТЭ атрымаў трэцюю перамогу і ачоліў турнірную табліцу чэмпіянату

Барысаўскі БАТЭ ў матчы 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе перамог на сваім полі "Смаргонь" - 2:0 (галы забілі Крывец і Булыга). Такім чынам чэмпіёны Беларусі ў трох матчах набралі 9 ачкоў і сталі адзінаасобнымі лідэрамі першынства. На другое месца ў турнірнай табліцы выйшла мінскае "Дынама", якое выйграла з лікам 2:0 у сваіх брэсцкіх аднаклубнікаў (галы — Пуціла і Драгун). Цяпер у сталічных дынамаўцаў 7 ачкоў.

У апошнім матчы тура гродзенскі "Нёман" выйграў у "Мінска" з лікам 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі