БАТЭ прайграў у Лізе чэмпіёнаў "Баеру" — 1:4 (відэа)

БАТЭ прайграў у Лізе чэмпіёнаў "Баеру" — 1:4 (відэа)

Барысаўскі БАТЭ няўдала стартаваў у групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 16 верасня ў Леверкузене барысаўчане прайгралі мясцоваму "Баеру" — 1:4. Матч праходзіў са значнай перавагай гаспадароў поля, якія стварылі даволі шмат галявых момантаў, але, на шчасце, рэалізавалі толькі некаторыя з іх. Вельмі шмат памылак рабілі гульцы БАТЭ, у тым ліку і Аляксандр Глеб, якога замянілі ўжо ў першым тайме з-за траўмы.

Адмір Мехмедзі адкрыў лік ужо на 3-й хвіліне. Аднак барысаўчане пасля падачы Ігара Стасевіча з кутняга зраўніваюць лік, вызначыўся Неманья Мілунавіч (з дапамогай рыкашэту). Далей немцы штурмавалі браму Сяргея Чэрніка, але да перапынку наша каманда адбілася. А вось у другім тайме абарона БАТЭ рассыпалася. Ужо на 47-й хвіліне Хакан Чалханоглу, з дапамогай рыкашэту, забівае другі гол. Аўтарам трэцяга гола стаў Хаўер Эрнандэс (59-я), чацвёрты забіў з пенальці той жа Чалханоглу (на 75-й, яго прызначылі пасля таго, як Філіп Младзенавіч згуляў рукой у сваёй штрафной пляцоўцы).

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Чэрнік, Дубра, Мілунавіч, Младзенавіч, Палякоў, Алексіевіч, Стасевіч (капітан), Бага (Карніцкі, 60), Глеб (А. Валадзько, 30), Сігневіч, Гардзяйчук (М. Валадзько, 78).

У нашай групе "Е" прайшоў яшчэ адзін матч. "Рома" і "Барселона" згулялі ўнічыю 1:1.

Гульні наступнага тура пройдуць 29 верасня. БАТЭ будзе прымаць "Рому", а "Барселона" сустрэнецца з "Баерам".

Фота: bayer04.de

БАТЭ прайграў у Лізе чэмпіёнаў "Баеру" — 1:4 (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі