БАТЭ развітаўся і з Лігай канферэнцый

Барысаўчане не змаглі прайсці косаўскі клуб / fcbate.by

Барысаўчане не змаглі прайсці косаўскі клуб / fcbate.by

БАТЭ развітаўся і з Лігай канферэнцый. У групавы раўнд прайшоў косаўскі "Балкані". Пасля паражэння ў матчы плэй-оф у гасцях з лікам 1:4, барысаўчане на нейтральным полі ў Венгрыі выйгралі — 1:0. На 30-й хвіліне адзіны гол забіў Арцём Канцавы.

Раней БАТЭ паслядоўна выбыў з адбораў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Агулам летам 2023-га было згуляна 8 матчаў: 2 перамогі, 2 нічыі і 4 паражэнні, забіта 13, прапушчана 23 мячы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі