БАТЭ згуляе першы матч у Лізе чэмпіёнаў супраць албанскага “Скендэрбеў”
У французскім Ньёне прайшло лёсаванне галоўнага еўракубкавага турніру.
Барысаўскі БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў з 2 кваліфікацыйнага раўнда матчам з албанскім “Скендэрбеў”. Першая сустрэча адбудзецца на “Барысаў-арэне” 15 ці 16 ліпеня. Гульня ў адказ пройдзе ў Албаніі 22 ці 23 ліпеня. Адзначым, што БАТЭ ў лёсаванні знаходзіўся ў першай групе сярод сеяных каманд.
У клубным рэйтынгу УЕФА барысаўскі БАТЭ займае 65 месца, албанскі “Скендэрбеў” — 276-е.
Фота: ФК БАТЭ