БАЖ адзначылі прэміяй Усходняга партнёрства

Дыплом лаўрэата прэміі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Дыплом лаўрэата прэміі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства / baj.by

Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам прэміяй Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Узнагароджанне адбылося напярэдадні ў Брусэлі, пра гэта распавялі ў БАЖ.

Прэмія існуе з 2018 года. Штогод яе ўручаюць "за выдатную і самаадданую працу арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія паслядоўна абараняюць фундаментальныя дэмакратычныя прынцыпы". У абгрунтаванні ўручэння прэміі БАЖ гаварылася, што прыхільнасць беларускіх журналістаў "прасоўванню свабоды выказвання меркаванняў і незалежнай журналістыкі ў Беларусі заслугоўвае захаплення".

На ўзнагароджанне БАЖ адрэагавалі і ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Прадстаўнік па замежных справах кабінета Валерый Кавалеўскі адзначыў, што "мужная праца беларускіх журналістаў ва ўмовах беззаконня і рэпрэсій атрымала належнае прызнанне і ацэнку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі