Беларус Бокій заваяваў 5 залатых медалёў на ЧС па плаванні сярод паралімпійцаў
На чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў беларус Ігар Бокій заваяваў пяць залатых медалёў, перадае БЕЛТА. Турнір праходзіць у Мехіка.
У чацвёрты дзень спаборніцтваў Бокій у катэгорыі S13 атрымаў перамогі на дыстанцыях 50 м вольным стылем — 23,53 сек і 100 м брасам — 1 хвіл. 06,17 сек. Такім чынам беларус заваяваў на чэмпіянаце ўжо пяць залатых узнагародаў.
Таксама наша каманда ў чацвёрты дзень турніру заваявалі два срэбраныя медалі. Іх прынеслі ў скарбонку зборнай Рыгор Зудзілаў на дыстанцыі 400 м вольным стылем і Аляксандра Свадкоўская на дыстанцыі 100 м брасам.
Агулам беларускія плыўцы на чэмпіянаце свету сярод паралімпійцаў маюць ужо 13 медалёў (сем залатых, пяць срэбраных і адзін бронзавы). У медальным заліку наша каманда займае шостае месца. найбольшую колькасць узнагародаў маюць паралімпійцы Кітая — 33 медалі.
Чэмпіянат свету працягнецца ў Мехіка да 7 снежня.