Беларусь дамовілася з В'етнамам аб адмене віз
В'етнам
Беларусь і В'етнам дамовіліся аб узаемнай адмене віз. Адпаведнае пагадненне паміж урадамі было падпісана сёння ў Ханоі. Там знаходзіцца беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ерам Раманам Галоўчанкам. Акрамя візавага, у Ханоі сёння было таксама падпісана пагадненне аб перадачы асуджаных для далейшага адбыцця пакарання.
Нагадаем, цяпер віза ў В'етнам беларусам патрэбная, калі яны маюць намер заставацца ў краіне больш за 45 дзён. Пры кароткатэрміновых паездках можна падарожнічаць у гэтую краіну і без візы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.