Беларусь дапаможа Расіі ў рэканструкцыі Ленінскага мемарыяла

Беларусь дапаможа Расіі ў рэканструкцыі Ленінскага мемарыяла

Беларусь дапаможа Расіі ў рэканструкцыі Ленінскага мемарыяльнага комплекса ў горадзе Ульянаўск. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўраду Ульянаўскай вобласці.

Мемарыял быў пабудаваны ў 1970 годзе, да 100-й гадавіны з дня нараджэння кіраўніка партыі бальшавікоў, правадыра кастрычніцкага пераварту 1917 года ў Петраградзе Уладзіміра Ульянава-Леніна. Галоўная частка комплекса — вялізны будынак (даўжыня — 110 метраў, вышыня — 34 метры), у якім знаходзіцца музей, шматлікія залы, аўдыторыі, бібліятэкі, кавярні.

Беларусь паўдзельнічае ў праекце аднаўлення тэрыторыі Беларускай ССР у парку Дружбы народаў, які з'яўляецца часткай комплекса. Як інфармуе РІА "Новости", на "беларускім участку" пасаджаны дрэвы і ўсталяваная скульптура зубра. У адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі, плануецца, што праект будзе завершаны да канца 2016 года.

Нагадаем, 21 верасня ў Мінску прайшла сустрэча кіраўніка Беларусі і губернатара Ульянаўскай вобласці Расіі Сяргея Марозава. Між іншым, яны дамовіліся пра стварэнне пілотнага сумеснага праекта аграпрамысловага комплекса на тэрыторыі вобласці.

Здымак з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі