Беларус хоча памяняць сваё імя на Ісус Хрыстос

Як піша брэсцкая газета "Заря", апошнім часам беларусы часцей за ўсё мяняюць не прозвішчы, як было раней, а імя і імя па бацьку. Узрост ахвочых памяняць сабе імя — пераважна ад 16 да 30 гадоў. Летась у Брэсце было зарэгістравана 13 такіх выпадкаў, сёлета — пакуль толькі чатыры. 
 
Начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Брэсцкага гарвыканкама Таццяна Семянюк кажа, што ў змене імя адмаўляюць рэдка. Сярод прыкладаў яна згадала такі. Некалькі гадоў таму малады чалавек хацеў узяць сабе прозвішча вядомага хакера. Ён казаў, у гэтай справе ён такі ж прафесіянал. ЗАГС адмовіўся прымаць заяву з такой аргументацыяй. 

Другі выпадак штогод усплывае ў Баранавічах. Там у гарадскі загс прыходзіць мужчына з просьбай змяніць імя і прозвішча на Ісус Хрыстос. Гэты загад ён, нібыта, чуе ў сне. Начальнік аддзела загса Баранавіцкага гарвыканкама Святлана Валынец адзначае, што просьбу штогод адмаўляюць. Па яе словах, мужчына, дарэчы, быў прызнаны судом недзеяздольным. 

Фота — 6020000.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі