Беларусь і Расія будуць абменьвацца інфармацыяй аб дыверсіях на чыгунцы

Лакаматывам, які ў 2023-м падарвалі на Браншчыне, кіравала беларуская брыгада

Лакаматывам, які ў 2023-м падарвалі на Браншчыне, кіравала беларуская брыгада / t.me/sskarnaukhov/

Беларусь і Расія дамовіліся "паскорыць работу па распрацоўцы парадку абмену інфармацыяй кампетэнтнымі органамі дзвюх краін аб пагрозах здзяйснення актаў незаконнага ўмяшання ў дзейнасць аб'ектаў транспартнай інфраструктуры". Відавочна, што найперш маюцца на ўвазе дыверсіі на чыгунцы. Напрыклад, вясной 2023-га адбылася дыверсія на чыгунцы ў Бранскай вобласці РФ, калі падарвалі лакаматыў грузавога цягніка, якім кіравала беларуская брыгада.

1 сакавіка адбылося пасяджэнне беларуска-расійскай рабочай групы "ў галіне забеспячэння транспартнай бяспекі". Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна, а расійскую — намеснік міністра транспарту РФ Яўген Філіпаў. Быў падпісаны "сумесны план мерапрыемстваў" на 2024 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі