Лакаматывам, які падарвалі на Браншчыне, кіравала беларуская брыгада

На месцы дыверсіі / t.me/sskarnaukhov/
На месцы дыверсіі / t.me/sskarnaukhov/

Лакаматывам, які падарвалі на Браншчыне, кіравала беларуская брыгада. Дэпо прыпіскі знаходзіцца ў Гомелі, піша @belzhd_live. Пазней гэта пацвердзіў Мінтранс РБ. Беларускі цягнік з 78 вагонаў быў адпраўлены з Гомеля ў Бранск.

Афіцыйна сцвярджаецца, што пацярпелых няма. Але "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" не выключае адваротнай сітуацыі і спасылаецца на фота, відэа з месца здарэння: "Узнікаюць асцярогі за стан беларускай лакаматыўнай брыгады". Справа ў тым, што цеплавоз атрымаў у выніку выбуху такія пашкоджанні, пры якіх маглі пацярпець людзі, у якім яны знаходзіліся.

Дыверсія на чыгунцы ў Бранскай вобласці РФ адбылася 1 траўня. Быў падарваны грузавы цягнік, які вёз нафтапрадукты і піламатэрыялы. З рэек сышлі лакаматыў і 8 вагонаў (іншыя адагналі на бяспечную адлегласць), узнік пажар. Рух цягнікоў на гэтым участку чыгункі прыпынены і яго абяцаюць аднавіць толькі раніцай. Такім чынам, чыгуначны рух паміж беларускім Гомелем і расійскімі гарадамі перарваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі