Беларусь лідзіруе па ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты да долара

Беларусь застаецца лідарам сярод краін былога СССР па ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты да амерыканскага долара. Пра гэта сведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам БелаПАН аналіз афіцыйных валютных курсаў на 1 студзеня 2008 года да долара без уліку грашовых рэформаў і простай дэнамінацыі нацыянальных грашовых адзінак.
Афіцыйны курс долара на пачатак 2008 года ў Беларусі склаў 21500000 рублёў (без уліку дэнамінацыі 1994 і 2000 гадоў).

На другім месцы Туркменістан – 3125000, на трэцім – Грузія – 1591600. Україна займае ў гэтым рэйтынгу пятае месца, Расія – дзесятае. А завяршаюць спіс краіны Балтыі – Літва, Латвія і Эстонія.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася ў адносінах да амерыканскага долара амаль у 7 разоў больш, чым валюта Туркменістана і ў 222 тысячы разоў больш, чым валюта Латвіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі