Беларус на Кіпры праводзіць выставу карцін, якія намалявала нейрасетка
Творчасць Паўла Шынкарэнкі і Midjorney
У сакавіку беларус запытаўся ў ChatGPT, як за 1 год стаць вядомым мастаком. 10 чэрвеня ён адкрыў першую сваю выставу.
Штучны інтэлект склаў для Паўла Шынкарэнкі план, якога ён цяпер прытрымліваецца. На выставе "Beyond the Self: AIstructed Portraiture" ("Па-за межамі сябе: штучны партрэт") мастак паказвае ўнутраны свет сучасных жанчын.
Праца над карцінамі адбываецца так. Спярша Шынкарэнка доўга размаўляе са сваімі гераінямі, а пасля закідвае тэкст у нейрасетку Midjorney. І тая візуалізуе.
Першая выстава праходзіць на Кіпры. Наступную ChatGPT параіў ладзіць у Нью-Ёрку. Паглядзім, што атрымаецца, але ўжо цяпер гэта незвычайна!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.