Беларусь наведае дэлегацыя Еўрапейскай камісіі

Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі на чале з намеснікам генеральнага дырэктара гендырэктарата ЕК па гандлю Петэрам Балашам 25-26 студзеня наведае Беларусь.
Як паведамляе БЕЛТА, у рамках візіту запланаваная сустрэча Петэра Балаша з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Яўдочанкам, падчас якой будуць абмеркаваныя пытанні гандлёва-эканамічных адносінаў паміж нашай краінай і ЕС. Сярод іх — пытанні ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, прызнанне Еўрасаюзам рыначнага статуса беларускай эканомікі і г. д.

Асобна будзе разгледжаны магчымы ўплыў стварэння Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана на двухбаковы гандаль паміж Беларуссю і ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі