Беларусь не выдала Расіі сведку Іеговы

Беларусь не выдала Расіі сведку Іеговы

Генеральная пракуратура Беларусі 7 красавіка адмовілася выдаць Расіі Мікалая Махалічава, паведамляе ў Фэйсбуку праваабарончая арганізацыя Human Constanta.

Расія патрабавала выдаць Махалічава, бо ён уваходзіць у рэлігійную арганізацыю Сведкі Іеговы, забароненай у Расіі як экстрэмісцкая. Між тым, у Беларусі Сведкі Іеговы афіцыйна зарэгістраваныя і дзейнічаюць легальна. 

Пасля затрымання ў Беларусі расіянін правёў 40 дзён пад вартай, але цяпер выйшаў на волю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі