Беларусь не зможа скарыстацца крэдытам МВФ у еўра — Жазэп Барэль

Будынак Міжнароднага валютнага фонду / AFP​
Будынак Міжнароднага валютнага фонду / AFP​

Беларускі ўрад не зможа канвертаваць у еўра сродкі МВФ, атрыманыя ў рамках праграмы бязвыплатнай падтрымкі краін — удзельніц фонду. Пра гэта гаворыцца ў лісце вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Жазэпа Барэля. З просьбай пракаментаваць сітуацыю да яго звярнуліся прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Сродкі ў памеры каля мільярда долараў у выглядзе спецыяльных правоў запазычання (SDR) Беларусь атрымала гэтым летам. Сродкі вылучаліся ўсім краінам — удзельніцам фонду па квотах. Яны прызначаліся для падтрымкі нацыянальных эканомік, якія пацярпелі ад пандэміі. Але каб скарыстацца сродкамі, іх трэба канвертаваць у якую-небудзь валюту.

"Мы атрымалі запэўненне, што ЕС не дапусціць абмену SDR на еўра ні ў адным цэнтральным банку краін Еўрасаюза", — расказалі ў НАУ.

Барэль растлумачыў, што канвертацыя беларускіх SDR у еўрапейскіх банках немагчымая, таму што гэта стала б "парушэннем устаноўленай забароны на аказанне інвестыцыйных паслуг рэжыму Лукашэнкі, рэгламентаванага санкцыямі ЕС".

У НАУ падкрэслілі, што працягваюць працу па поўным блакаванні SDR-рахунку Беларусі ў МВФ. У прыватнасці, разлічваюць, што ЗША ўслед за ЕС зоймуць такую ж пазіцыю. Тым не менш застаецца магчымасць канвертаваць SDR у іншыя валюты, у прыватнасці, расійскі рубель.

Беларусь не сможет воспользоваться кредитом МВФ в евро — Жозеп Боррель
Адказ Жазэпа Барэля НАУ /@nau_belarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі