Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Беларусь падвысіла з 1 кастрычніка экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнай саюза (ЕАЭС). Такое рашэнне прынятае ў адпаведнасці з пастановай ураду № 773 ад 27 верасня.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышаная з 80 долараў ЗША да 91,9 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін павысілася з 56,8 да 65,2, на таварныя бензіны — з 48,8 да 56 долара за тону.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 36,7 даляра за тону (раней — 32). Такая ж пошліна вызначаная ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Мінулым разам, 1 верасня стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі наадварот зніжаныя, нагадвае БелаПАН.