Беларусь прадае зброі на 1 мільярд долараў у год

Беларусь прадае зброі на 1 мільярд долараў у год

Экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння за Беларусі за 2016 год ацэньваецца прыкладна ў 1 мільярд долараў. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў. Па яго словах, якія перадае tut.by, за апошнія пяць гадоў наша дзяржава павялічыла экспарт узбраенняў удвая. 

Павялічыць экспарт удалося дзякуючы пастаяннаму пашырэнню рынку. Як заявіў Гурулёў, Беларусь узаемадзейнічае ў гэтай сферы з 52 краінамі. "Мы шырока прадстаўленыя ў СНД, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, на Афрыканскім кантыненце. Ужо дабраліся да Аўстраліі, Філіпін. У нас добрыя ўзаемаадносіны з Інданезіяй, Малайзіяй", — падкрэсліў ён.

Гурулёў дадаў, што Беларусь арыентуецца на такую працу з замежнымі пакупнікамі, пры якой прапаноўваюцца на продаж не часткi чаго-небудзь, а цэлыя комплексы. Ён дадаў, што наша дзяржава прапаноўвае такія комплексы шэрагу краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі