Беларусь прапануе дадаткі ў Дэкларацыю Партнёрства ў сферы мабільнасці з ЕС

26 сакавіка ў Мінску прайшлі кансультацыі прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў і экспертаў Еўракамісіі. Разам яны дапрацоўваюць праект сумеснай Дэкларацыі аб заключэнні Партнёрства ў сферы мабільнасці паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Як інфармуе БелаПАН, ініцыятарам праекта "Партнёрства дзеля мабільнасці" выступіў Еўрасаюз у межах праграмы Усходняе партнёрства. Гэтая Дэкларацыя разглядае шырокі спектр пытанняў, звязаных з міграцыяй, у прыватнасці, незаконнай, працоўнай, вымушанай, а таксама мабільнасцю, матэрыяльна-тэхнічным супрацоўніцтвам.

Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў, што на перамовах беларускі бок адстойваў нацыянальныя інтарэсы і прапанаваў зрабіць шэраг дадаткаў у гэты дакумент. Па словах міліцэйскага чыноўніка, ужо сёлета сумесная Дэкларацыя будзе падрыхтаваная для падпісання.

Бягун кажа, што беларускі МУС неаднаразова супрацоўнічаў з ЕС на ўзроўні міністэрстваў унутраных спраў і міграцыйных органаў. Дэкларацыя выведзе гэтую супрацу на новы ўзровень.

Фота — openviza.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі