Беларусь прыме ў сябе чэмпіянат свету па хакеі 2014 года
Беларусь стане гаспадыняй чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. У швейцарскім Берне на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) адбылося галасаванне, і Беларусь перамагла ўжо ў першым туры. За нашу краіну выказаліся 75 дэлегатаў, за Венгрыю — 24, Латвію — 3, Украіну — 2, яшчэ адзін дэлегат устрымаўся. Пяты кандыдат на чэмпіянат свету — Чэхія зняла сваю кандыдатуру ў сакавіку гэтага года.
Як адзначае БЕЛТА з усіх прэтэндэнтаў на права правядзенні чэмпіянату толькі Латвія раней прымала сусветны форум (у 2006 годзе).
Беларусь плануе прыняць чэмпіянат свету на "Мінск-Арэне", куды змяшчаецца 15 тыс. гледачоў. Здаць комплекс у эксплуатацыю плануецца ў лістападзе 2009 года. Другая пляцоўка для чэмпіянату свету — стадыён у сталічным мікрараёне "Чыжоўка" (7,7 тыс. месцаў). Там будаўніцтва комплексу толькі пачалося і павінна завяршыцца да сярэдзіны 2011 года.
Чэмпіянат свету 2010 года адбудзецца ў Нямеччыне (Кёльн, Мангейм), 2011-га — у Славакіі (Браціслава, Кошыцэ), 2012-га — у Фінляндыі (Хельсінкі, Турку), 2013-га — у Швецыі (Стакгольм, Мальме).
Фота — з сайту Міжнароднай хакейнай федэрацыі