Беларусь разлічвае на 5 медалёў на Сочынскай Алімпіядзе
Пра гэта заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.
У інтэрв'ю газеце "Прессбол" ён назваў пяць медалёў "аб'ектыўнымі чаканнямі".
Міністр заявіў, што медальныя планы "бяруцца не з галавы. Абараняючы атэстацыю, трэнеры прагназуюць пэўны вынік і самі ўсталёўваюць планку".
Нагадаем, зімовая Алімпіяда ў расійскім горадзе Сочы пройдзе з 7 па 23 лютага 2014 года.
Фота — ctv.by